wd wp Пошук:

Заходняя дывізія

Заходняя дывізія — планаваная вайсковая адзінка ў складзе Добраахвотніцкай арміі.

Гісторыя

Сцяпан Некрашэвіч
Фарміраванне пачалося па ініцыятыве [Аляксандра Бахановіча](/Аляксандр_Антонавіч_Бахановіч "Аляксандр Антонавіч Бахановіч"), які называў сябе старшынёй Часовага краёвага ўраду Беларусі і звярнуўся з такой прапановай да [Дзянікіна](/Антон_Іванавіч_Дзянікін "Антон Іванавіч Дзянікін"). Як вынікае з мемарандума віцэ-старшыні Беларускага нацыянальнага цэнтра [Сцяпана Некрашэвіча](/Сцяпан_Некрашэвіч "Сцяпан Некрашэвіч") ад 13 студзеня 1919 года да камандуючага саюзнымі войскамі генерала [Бертло](/Анры_Бертло "Анры Бертло"), планавалася стварыць Заходняю армію [Расійскай дзяржавы](/Расійская_дзяржава_(1918—1920) "Расійская дзяржава (1918—1920)") (як былі створаны [Паўночна-заходняя армія](/Паўночна-заходняя_армія "Паўночна-заходняя армія") і [Узброеныя сілы на Поўдні Расіі](/Узброеныя_сілы_Поўдня_Расіі "Узброеныя сілы Поўдня Расіі")) і накіраваць яе на вызваленне у Беларусі, акупаванай палякамі і бальшавікамі. Некрашэвіч бачыў гэтую армію беларускай, Дзянікін блага ставіўся да Некрашэвіча, як да прадстаўнікоў усіх нацыянальных рухаў былой Расійскай імперыі, якіх лічыў сепаратыстамі. Як і Аляксандр Бахановіч, Дзянікін бачыў гэтую армію інтэрнацыянальнай.

Фарміраванне планавалася ў ваколіцах Адэсы. Камандуючым арміяй і адказным за яе фарміраванне ў пачатку 1919 года Дзянікін прызначыў генерала Гальфтэра[ru] (але ў студзені 1919 года Гальфтэр падаў у адстаўку[крыніца?]). Праз брак сродкаў было вырашана фарміраваць не асобную армію, а дывізію з беларусаў, палякаў, рускіх і літоўцаў у складзе Добраахвотніцкай арміі. Дывізія так і не была сфарміравана, рассеялася падчас эвакуацыі саюзнікаў з Адэсы і яе заняцця бальшавікамі ў красавіку 1919 года[1][2].

Напэўна, такі ход падзей не задавальняў С. Некрашэвіча, бо ў лютым 1919 года ён зноў звярнуўся да Бертло ў справе стварэння беларускіх узброеных фарміраванняў і атрымаў дазвол на фарміраванне беларускай дывізіі.

Зноскі

  1. Латышонак, 2014, с. 202
  2. Латышонак, 2014, с. 229

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Зніклі ў 1919 годзе
Катэгорыя·Артыкулы да фарматавання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вайсковыя арганізацыі беларускай гісторыі
Катэгорыя·З’явіліся ў 1918 годзе
Катэгорыя·Артыкулы са сцвярджэннямі без крыніц
Катэгорыя·1918 год ва Украіне