wd wp Пошук:

Заходняя Віргінія

Заходняя Віргінія (англ.: West Virginia) — штат на паўднёвым усходзе ЗША, адзін з так званых Паўднёва-Атлантычных штатаў (адзіны штат дадзенай групы, які не мае выхаду да Атлантычнага акіяна). Насельніцтва ў 2003 г. склала 1,810 млн чалавек (у 2000 г. яно складала 1,808 млн. — 37-е месца ў ЗША). Сталіца і найбуйнейшы горад — Чарлстан. Іншыя буйныя гарады — Хантынгтан, Уілінг і Моргантаўн.

Афіцыйная мянушка — «Горны штат» (Mountain State). Дэвіз — Montani Semper liberi(«Горы заўсёды вольныя»).

Эканоміка

У штаце маюцца значныя запасы вугалю, прыроднага газу, нафты, солі і іншых карысных выкапняў, што вызначае яго развіццё. Развіта хімічная прамысловасць, заснаваная на перапрацоўцы карысных выкапняў. Добра развіта сельская гаспадарка (жывёлагадоўля, птушкагадоўля, вырошчванне яблыкаў, персікаў, кукурузы, тытуню). Аднак колькасць ферм у апошні час скарачаецца. Значнае месца ў эканоміцы грае турызм.

Вядомыя асобы

Літаратура

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.
  2. Population Estimates Program
Тэмы гэтай старонкі (4):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Штаты ЗША
Катэгорыя·Заходняя Вірджынія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных