wd wp Пошук:

Захбейка

Захбе́йкавозера ў Беларусі ў Віцебскім раёне ў басейне ракі Лужаснянка за 25 км на паўночны ўсход ад Віцебска.

Плошча паверхні возера 0,26 км², даўжыня 1,3 км, найбольшая шырыня 0,28 км. Найбольшая глыбіня дасягае 8,7 м, сярэдняя 4,2 м. Аб’ём вады 1,09 млн. м³. Плошча вадазбору 2,14 км².
Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Схілы катлавіны вышынёй да 3 м, складзеныя з пяскоў. На поўначы і поўдні возера схілы катлавіны невыразныя. Бераг і тарфяністыя, вышынёй да 0,5 м, на паўночным усходзе пясчаныя. Літаральная зона вузкая, дно плоскае. Да глыбіні 2,5—3 м дно пясчанае, глыбей — высланае сапрапелем. На возеры ёсць востраў плошчай каля 0,4 га.

Возера эўтрофнае, слабапраточнае, зарастае. У разводдзе ручаём злучаецца з возерам Вымна.

У возеры водзяцца лешч, шчупак, плотка, акунь, джгір і інш.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Азёры Віцебскага раёна
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Азёры Віцебскай вобласці
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96