wd wp Пошук:

Захараў камень

Захараў камень — геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння. Знаходзіцца на тэрыторыі Клюкаўскага сельскага Савета ў квартале № 53 Клюкаўскага лясніцтва. Размешчаны 0,7 км больш на поўнач ад в. Арэшкі (Аршанскі раён, Віцебская вобласць).

Апісанне

Плошча помніка – 6,2 квадратных метра, плошча ахоўнай зоны – 72,2 квадратных метра. Доўгая вось яго дасягае 2,6 м, кароткая – 2,4 м, вышыня – 0,8 м, акружнасць – 9,5 м, вага – больш за 20 т. Валун прынесены ледавіком прыкладна 15-20 тыс. гадоў таму з Выбаргскага масіву. На паверхні валуна растуць мхі і лішайнікі.

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Арашкі
Катэгорыя·Славутасці Аршанскага раёна
Катэгорыя·Помнікі прыроды рэспубліканскага значэння Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Катэгорыя МСАП III
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Геалогія Аршанскага раёна
Катэгорыя·Валуны Беларусі