wd wp Пошук:

Зафарула Хан Джамалі

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Зафарула Хан Джамалі (1 студзеня 1944, Карачы — 2 снежня 2020, Равалпіндзі, Пакістан) — пакістанскі дзяржаўны дзеяч. Быў 13-м прэм’ер-міністрам Пакістана і старшынём Фэдэрацыі хакею Пакістана.

Біяграфія

Нарадзіўся ў горадзе Дэра-Мурад-Джамалі, правінцыя Белуджыстан Пасля таго як атрымаў пачатковую адукацыю, паступіў у Lawrence College. Пазней атрымаў ступень магістра па гісторыі ва ўрадавым каледжы горада Лахор.

Зафарула Хан Джамалі пачаў сваю палітычную кар’еру ў якасці члена Пакістанскай народнай партыі, да якой ён далучыўся ў 1970-х гадах. Ён быў абраны членам правінцыйнай асамблеі Белуджыстан у 1977 годзе, дзе займаў пасаду міністра харчавання, інфармацыі і парламенцкіх спраў у Кабінеце міністраў.

Джамалі быў адным з прэтэндэнтаў на прэм’ерства пасля выбараў 1985 года. Іншымі прэтэндэнтамі на месца прэм’ер-міністра былі Мухамад Хан Джунеджа і Ілахі Сумро. Генерал Мухамед Зія-уль-Хак прыняў рашэнне прызначыць Джунеджа на пасаду прэм’ер-міністра. Джамалі прызначылі на пасаду міністра водных рэсурсаў і энергетыкі.

З 1975 па 2000 год ён шмат падарожнічаў па Еўропе, ЗША, Аўстраліі, Афрыцы, Далёкім і Блізкім Усходзе. Джамалі прадстаўляў Пакістан у сесіі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у 1980 і 1991 гадах.

Зноскі

  1. Mir Zafarullah Khan Jamali // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Ex-PM Mir Zafarullah Khan Jamali passes away aged 76

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пакістане
Катэгорыя·Вікіпедыя·Асобы, якія памерлі менш за год таму
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1944 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Пакістане
Катэгорыя·Памерлі ў 2020 годзе
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Пакістана
Катэгорыя·Памерлі 2 снежня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 студзеня