wd wp Пошук:

Засада ў Місураце

27 красавіка 2016 года атрады баевікоў з ІДІЛ ў Лівіі арганізавала засаду на канвой, які складаўся з нераскрытай колькасці лівійскага кантынгента, а таксама замежных войскаў. Шматнацыянальныя сілы (брытанскія спецслужбы, італьянскія марскія пяхотнікі з марской брыгады Сан-Марка і мясцовыя салдаты, верныя прызнанаму ААН лівійскаму ўраду нацыянальнай згоды), ехалі з паўночна-заходняга лівійскага горада Місурата ў бок горада Сірт, але трапілі ў засаду[2]. Бой працягваўся да таго часу, пакуль італьянскія і французскія вайсковыя самалёты і верталёты не прыйшлі на дапамогу байцам.

Паводле непацверджаных звестак, меліся ахвяры, сярод якіх некалькі захопленых і забітых салдат УНА, і некалькі забітых ці параненых італьянскіх марскіх пяхотнікаў.

Зноскі

  1. ISIS fighters ‘ambush British special forces in gun and bomb attack during operation in Libya’
  2. Italian-British force ambushed by IS in Libya (нявызн.). www.debka.com.
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Бітвы грамадзянскай вайны ў Лівіі
Катэгорыя·Бітвы паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Падзеі 27 красавіка
Катэгорыя·Красавік 2016 года