wd wp Пошук:

Зарубінкі

Зарубінкі (руск.: Зарубинки) — вёска ў Смаленскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Валокаўскага сельскага паселішча. Насельніцтва — 23 жыхары 3(2007).

Геаграфія

Царква Міхаіла Архангела (Зарубінкі)

Размешчана ў заходняй частцы вобласці за 36 км на паўночны захад ад Смаленска, за 10 км на поўнач ад аўтадарогі Р120 Арол — Віцебск. За 8 км на поўдзень ад вёскі знаходзіцца чыгуначная станцыя Пасялковая на лініі Смаленск — Віцебск.

Гісторыя

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.

У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была акупавана нямецкімі войскамі ў ліпені 1941 года, вызвалена ў верасні 1943 года[1].

Славутасці

Цікавыя факты

У гутарцы з маладымі палітыкамі і грамадскімі дзеячамі ў 2015 годзе прадстаяцель РПЦ Патрыярх Кірыл сказаў: «У мяне ў беднай Смаленскай епархіі ёсць самы бедны прыход у сяле Зарубінкі. Там святар жыць не можа, таму што грошай няма. Калі спытаеце, кім вы жадаеце стаць — настаяцелем у Зарубінках ці прэзідэнтам РФ, я ніводнай хвіліны не задумаюся і скажу: настаяцелем у Зарубінках».

Зноскі

  1. Вызваленне Смаленшчыны./Энцыклапедыя Смаленскай вобласці Архівавана 27 жніўня 2016.
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Населеныя пункты Смаленскага раёна (Смаленская вобласць)
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва