wd wp Пошук:

Заразіха галінастая

Заразі́ха галінастая[3][4] (Orobanche ramosa) — паразітная расліна сямейства заразіхавыя.

Апісанне

Кветкі сіне-блакітныя, сабраныя ў коласападобныя суквецці. Плод — каробачка. У адной расліне заразіхі можа ўтварыцца да 15 тысяч вельмі дробных насенін (маса 1000 сямян — 0,001 г). Распаўсюджваюцца яны ветрам і захоўваюцца ў глебе некалькі гадоў.

Значэнне

Пашкоджвае каранёвую сістэму канопляў і іншых культур. На пашкоджаных каранях з’яўляюцца зорчатыя ўздуцці, з якіх развіваюцца разгалінаваныя мясістыя чырвона-бурыя сцеблы заразіхі галінастай вышынёй 10-20 см. Заразіха галінастая забірае ў раслін вялікую колькасць пажыўных рэчываў і вады, з прычыны чаго сцяблы канопляў не развіваюцца і маюць прыгнечаны выгляд. Ураджай валакна і яго якасць зніжаюцца.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 91. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Напісанне Заразіха галінастая ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т. 6. Мн., 1998. — С. 537.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без NCBI
Катэгорыя·Травы
Катэгорыя·Заразіха
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Расліны-паразіты