wd wp Пошук:

Запаведнікі цэнтральнай Амазоніі

Запаведнікі цэнтральнай Амазоніі — аб’ект са спіса Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Бразіліі.

Прыродаахоўны комплекс, размешчаны ў Цэнтральнай Амазоніі, з’яўляецца буйнейшым ва ўсім басейне ракі Амазонкі. Ён складаецца з некалькіх запаведнікаў, агульная плошча якіх каля 6 млн га.

Адзін з самых вялікіх рэзерватаў гэтых месцаў — Нацыянальны парк Жау. Яго плошча — болей за 2 млн га. Ён размешчаны ў 200 км на паўночны захад ад Манауса. Парк быў створаны ў 1980 г. для аховы некранутых трапічных лясоў, размешчаных у басейне рэк Жау і Карабінані. Унікальная экасістэма гэтага рэгіёна знакамітая сваёй разнастайнасцю відавага склада флоры і фаўны. На 1 га трапічнага леса тут растуць 180 відаў раслін. У рэгіёне зарэгістраваны прыблізна 120 відаў сысуноў, у тым ліку 20 відаў грызуноў і сумчатых, каля 500 відаў птушак, болей за 300 відаў рэптылій і 15 відаў рыб.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Запаведныя зоны без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Катэгорыя МСАП II
Катэгорыя·Сусветная спадчына ў Бразіліі
Катэгорыя·Сусветная спадчына паводле алфавіта