wd wp Пошук:

Заманіха

Заманіха, Эхінапанакс[3] (Oplopánax, Echinopánax) — хмызняк сямейства араліевыя вышынёй каля 1 м з доўгім паўзучым карэнішчам. Карэнішчы і карані заманіхі выкарыстоўваюцца ў якасці лекавага сродку.

Батанічнае апісанне

Сцябло неразгалінаванае, прамое, са светла-шэрай або светла-карычневай карой, густа пакрытае шыпамі даўжынёй да 1 см.

Лісцінкі з сэрцападобнымі пачаткамі, круглявыя, дыяметрам да 4 см, 5-7-лопасцевыя, пакрытыя невялікімі шыпамі.

Кветкі невялікія, жоўта-зялёнага колеру, у простых парасоніках. Красаванне пачынаецца ў чэрвені.

Плод каля 1 см даўжынёй, чырвонага колеру, спее ў жніўні-верасні.

Распаўсюджанне

Заманіха расце ў асноўным у іглічных лясах на Далёкім Усходзе, Японіі, Карэі, Кітаі, ЗША і Канадзе.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Напісанне Заманіха, Эхінапанакс у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.6. Мн., 1998, С.519

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Флора Паўночнай Амерыкі
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Араліевыя
Катэгорыя·Лекавыя расліны
Катэгорыя·Флора Еўразіі