wd wp Пошук:

Замак у Новым Ясінцы

Замак у Новым Ясінцы (польск.: Zamek w Jasińcu Nowym) — рэшткі рыцарскага замка XIII стагоддзя, размешчаны ў в. Новы Ясінец Куяўска-Паморскага ваяводства Польшчы.

Гісторыя

Замак быў пабудаваны на месцы ранейшага прыгранічнага гарадзішча, на гандлёвым шляху, які вёў з феадальнай Польшчы ў Памор’е і Памезанію, размешчанага на паўвостраве. Цвярдыня была рэзідэнцыяй кашталяна Сяроцкага, які ўпершыню згадваецца ў 1264 годзе ў дакуменце паморскага князя Месцвіна II.

У 1773 годзе замак быў прыстасаваны пад евангельскую царкву і прыцярпеў значную перабудову, унутраныя перагародкі былі знесены, верхнія паверхі зняты і будынак накрыты двухсхільным дахам з франтонамі[1].

У 2003 годзе будынак замка набыў варшаўскі архітэктар Артур Міернік[2].

Галерэя

Зноскі

  1. Zbigniew Nawrocki. Zamek w Jasińcu Nowym. «Bydgoskie Towarzystwo Naukowe Prace Wydziału Nauk Humanistycznych, seria D, nr 4, Prace Komisji Sztuki II», s. 81-100, 1967. Bydgoszcz (pol.).
  2. Zamek w Nowym Jasińcu niszczał i nadal niszczeje… Czy wkrótce ożyje?

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Збудаванні Польшчы ў гатычным стылі
Катэгорыя·Замкі Куяўска-Паморскага ваяводства
Катэгорыя·Новы Ясінец
Катэгорыя·Замкі паводле алфавіта