wd wp Пошук:

Замак каралевы Боны

Не блытаць з Рагачоўскі замак. Замак каралевы Боны — традыцыйная назва палаца, які існаваў у 2-й палове XVI — 1-й палове XX ст. у Рагачове. Сапраўдная дата пабудовы невядомая. У ХІХ ст. выкарыстоўваўся як правіянцкі склеп[1].

Архітэктура

План замка, М. Шчакаціхін, 1926
Рэканструкцыя фасада замка, М. Шчакаціхін, 1926

Мураваны двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак памерамі 21х14 м быў накрыты вальмавым дахам. Вуглы ўмацаваныя магутнымі контрфорсамі, якія па вышыні даходзілі да сярэдзіны другога паверху. У аздабленні фасадаў былі выкарыстаныя элементы рэнесанснай ордарнай пластыкі[1].

Ніжні паверх, які прызначаўся для службовых пакояў, складалі чатыры аднолькавыя па памерах прамавугольныя ў плане памяшканні, аддзеленыя адно ад аднаго ўзаемна перпендыкулярнымі калідорамі[2]. Залы злучаліся з бакавымі калідорамі шырокімі арачнымі праёмамі[1]. Кожнае памяшканне было перакрыта парай крыжовых скляпенняў, а калідоры — цыліндрычныя. У верхнім паверсе было два вялікіх пакоі[2].

Інтэр'ер замка ў 1926 годзе
Контрфорс замка ў 1926 годзе

Найбольш цікавы элементы гэтага будынка — двух’ярусная галерэя-вестыбюль, якая праходзіла з поўдня на поўнач уздоўж галоўнага фасада, звернутага да Дняпра. У сярэдняй частцы галерэя была адкрытай і нагадвала лоджыі італьянскіх рэнесансных палацаў. Яе аздабляла ажурная цыркульная аркада на тонкіх слупах, а ў інтэр’еры — пілястры. У галерэі знаходзілася адкрытая знадворку лесвіца, якая звязвала абодва паверхі[2].

Зноскі

  1. 1 2 3 Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
  2. 1 2 3 Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI cт. ; [рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал.рэд.) [і інш.] ; рэд. тома С. В. Марцэлеў, Л. М. Дробаў ; АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск : Навука і тэхніка, 1987. — 303 с. : iл.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Гісторыя Рагачова
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Артыкулы пра славутасці без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Славутасці Рагачова
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Палацы Беларусі
Катэгорыя·Знішчаныя збудаванні Беларусі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96