wd wp Пошук:

Замак Аточэц

Замак Аточэц — сярэднявечны замак.

Размешчаны ў Славеніі ў 7 км ад горада Нова-Места. Першая згадка аб замку адносіцца да 1252 года.

Замак пабудаваны на маленькім астраўку на рацэ Крка. Цэнтральная частка замка збудаваная, па ўсёй верагоднасці, у XIII-XIV стагоддзях. У XIV стагоддзі замак быў абнесены сцяной, аднак у наступныя часы ўмацаванні былі разабраныя. У XVII стагоддзі жылыя пакоі былі перабудаваныя, а палацавая капэла была распісаная фрэскамі ў рэнесансным духу. Улетку 1942 года замак быў спалены партызанамі і да 1952 года не аднаўляўся. Пасля рэстаўрацыі тут была пабудавана гасцініца. Зараз ён уяўляе добра захаваны ўзор раманскай архітэктуры.

Вакол замка разбіты парк у англійскім стылі, а непадалёк маюцца тэрмальныя мінеральныя крыніцы Шмар’ешке Топліцэ (4 км), Даленьске Топліцэ (20 км.)

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Замкі Славеніі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Замкі паводле алфавіта
Катэгорыя·З'явіліся ў 1252 годзе