wd wp Пошук:

Замак Арундэл

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Арундэл. Замак Арундэл, або Эрандэл (англ.: Arundel Castle) узвышаецца над аднайменным гарадком у графстве Заходні Сасекс. Яго першым уладальнікам быў Роджэр Мантгомеры — адзін з набліжаных Вільгельма Заваёўніка. Уладальнік замка традыцыйна носіць тытул графа Арундэла (найстарэйшы графскі тытул у Брытаніі). З XV стагоддзя замак служыць асноўнай рэзідэнцыяй герцагаў Норфалкаў з роду Говардаў.

Замак зверху

Першапачатковы замак (закладзены яшчэ Эдуардам Спаведнікам) некалькі разоў пашыраўся ў XII стагоддзі — спачатку для размяшчэння каралевы Мацільды і яе світы, потым па загадзе Генрыха II. Збудаванне належала да распаўсюджанага ў той час тыпу ўмацаванняў — плесі. У 1380 годзе ў замку прашло вяселле Генрыха Болінгбрака з Марыяй дэ Боўн.

З часоў Рычарда Львінае Сэрца замкам валодалі нашчадкі Уільяма д’Абіньі і Адэлізы Лувенскай. Пасля згасання роду Абіньі замак (разам з тытулам графа Арундэла) перайшоў па жаночай лініі да Фіц-Аланаў. У 1580 годзе ўладанні Фіц-Аланаў перайшлі па спадчыне да цяперашніх уладальнікаў, Говардаў. Уладальнікі замка не раз з’яўляюцца на старонках гістарычных харонік Шэкспіра.

Арундэльскі замак панёс вялікія страты падчас грамадзянскіх войнаў XVII стагоддзя. З вяртаннем моды на сярэднявечнае дойлідства 11-ы герцаг Норфалк на мяжы XVIII і XIX стст. абнавіў свае пакоі ў духу неаготыкі. Збудаванне працягвала перабудоўвацца і ў віктарыянскі перыяд, асабліва ў сувязі з візітам каралевы Вікторыі з мужам, які адбыўся ў 1846 годзе.

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе
Катэгорыя·Замкі Англіі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Замкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Заходні Сусекс