wd wp Пошук:

Заляшанскі сельсавет

Заляша́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Клецкага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Заляшаны.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Клецкага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Мінскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Нясвіжскага раёна, з 30 ліпеня 1966 года ў складзе адноўленага Клецкага раёна. 22 верасня 1980 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Кухчыцкага сельсавета[1].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 5 населеных пунктаў: Заляшаны, Іскры, Русаўшчына, Салаўі, Яфімавічы.

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 22 верасня 1980 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1980, № 31 (1657).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Нясвіжскага раёна
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1980 годзе
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Клецкага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе