wd wp Пошук:

Залацісты сявец

Залацісты сявец ці Залацістая сеўка (Pluvialis apricaria) — від птушак з сямейства сяўцовых (Charadriidae).

Апісанне

Невялікі кулік. Даўжыня цела 25—28 см, маса 155—205 г. Самец зверху залаціста-стракаты, знізу чорны з белай аблямоўкай. Крылы вострыя. Спод крылаў белы. Самка больш бледная (ніз чорна-буры з асобнымі белымі пёрамі). Дзюба і ногі чорныя. У пазагнездавы перыяд самец і самка афарбаваны аднолькава: чорны колер на брушным баку змяняецца дымчатым.

Пашырэнне

Гняздуе на балоцістай мясцовасці, на вільготных пустках і лугах. Яе арэал пражывання распасціраецца ад Ісландыі і Вялікабрытаніі да цэнтральнай Сібіры, мяжуе на поўначы з арктычнай тундрай. Па тэрыторыі Беларусі праходзіць паўднёвая мяжа гнездавога арэала. У Цэнтральнай Еўропе гэтая птушка ўжо амаль знікла.

Асаблівасці біялогіі

Яйка

Гняздуецца невялікімі калоніямі. Манагам. Кладка з 4 яек.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Чырвоная кніга Беларусі
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Сяўцовыя
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта