Залатаношскі раён[1] (укр.: Золотоніський район) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Чаркаскай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр — Залатаноша[1] (укр.: Золотоноша).
Утвораны 7 сакавіка 1923 года. Насельніцтва раёна на 1 лютага 2015 года складае 42080 чалавек, плошча — 1493,1 км².
Тэрыторыя раёна адміністрацыйна складаецца з 34 сельскіх саветаў.
На тэрыторыі раёна размешчаны 11 пасёлкаў сельскага тыпу і 50 сёлаў.