wd wp Пошук:

Закон Пуазёйля

Зако́н Пуазёйля — закон выцякання вадкасці праз тонкую цыліндрычную трубку.

Паводле закону Пуазёйля аб’ём вадкасці Q, што працякае за адзінку часу праз папярочнае сячэнне трубкі дыяметрам d, вызначаецца формулай:

Q

k

p −

p

0

l

d

4

,

{\displaystyle Q=k{\frac {p-p_{0}}{l}}d^{4},}

\{\displaystyle Q=k\{\frac \{p-p_\{0\}\}\{l\}\}d^\{4\},\} дзе p і p0 — ціск на ўваходзе ў трубку і выхадзе з яе адпаведна, l — даўжыня трубкі,

k

π

128 η

{\displaystyle k={\frac {\pi }{128\eta }}}

\{\displaystyle k=\{\frac \{\pi \}\{128\eta \}\}\} — велічыня, звязаная з каэфіцыентам дынамічнай вязкасці η.

Закон устаноўлены эксперыментальна Ж. Л. М. Пуазёйлем у 1840, сувязь велічынь k і η вызначана Дж. Г. Стоксам у 1851.

Закон Пуазёйля выконваецца для ламінарнага цячэння вадкасці, выкарыстоўваецца ў вісказіметрыі.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Гідрадынаміка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Фізічныя законы і ўраўненні
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара