wd wp Пошук:

Закаменскі раён

Закаменскі раён (бур. Захааминай аймаг) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у складзе Рэспублікі Бурація Расійскай Федэрацыі.

Адміністрацыйны цэнтр — горад Закаменск.

Геаграфія

Пейзаж Закаменскага раёна

Закаменскі раён размешчаны на паўднёвым захадзе Бураціі[1]. Мяжуе на поўначы — з Тункінскім раёнам рэспублікі і са Слюдянскім раёнам Іркуцкай вобласці, на паўночным усходзе — з Кабанскім, на ўсходзе — з Джыдзінскім раёнамі Бураціі, на поўдні і захадзе праходзіць дзяржаўная мяжа Расійскай Федэрацыі з Манголіяй. Працягласць тэрыторыі раёна з захаду на ўсход складае 286 км, з поўначы на поўдзень — 148 км[2].

Гісторыя

Закаменскі аймак Бурат-Мангольскай АССР утвораны 26 верасня 1927 года.

24 ліпеня 1942 года ўтвораны рабочы пасёлак Інкур.

29 ліпеня 1959 года цэнтр Закаменскага раёна быў перанесены з сяла Цакір у горад Закаменск.

3 сакавіка 1960 года ў сувязі са скасаваннем Тарэйскага аймака Улекчынскі сельсавет перададзены ў Закаменскі аймак.

1 лютага 1963 года Закаменскі аймак уключаны ў склад Джыдзінскага аймака.

4 сакавіка 1964 года Закаменскі аймак выдзелены са складу Джыдзінскага аймака.

13 студзеня 1965 года рабочы пасёлак Інкур з рэспубліканскага падпарадкавання перададзены ў Закаменскі аймак.

25 лістапада 1966 года рабочы пасёлак Інкур скасаваны.

У кастрычніку 1977 года Закаменскі аймак Бурацкай АССР перайменаваны ў Закаменскі раён.

Насельніцтва

Насельніцтва раёна складае 30,5 тыс. чал. (станам на 1 студзеня 2006 г), у тым ліку ў горадзе — 13,1 тыс. чал.; у сёлах і улусах — 17,4 тыс. чал[3].

Нацыянальны склад

Асноўны склад жыхароў раёна — закаменскіх буратаў — утварылі выхадцы з Алары, Бохана, Тункі, Джыда, Халха-Манголіі і Джунгарыі.

Населеныя пункты

У Закаменскім раёне 27 населеных пунктаў.

Славутасці

Галерэя

Зноскі

  1. БУРЯ́ТИЯ Архівавана 15 чэрвеня 2022.
  2. Закаменский район
  3. Закаменский район

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Раёны Бураціі