wd wp Пошук:

Зайкаўскі сельсавет

За́йкаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Зайкава.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Мяжанскага раёна Віцебскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы з 26 ліпеня 1930 года ў Мяжанскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Гарадоцкага раёна, з 12 лютага 1935 года ў складзе новаўтворанага Мехаўскага раёна, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. З 18 сакавіка 1958 года ў складзе Езярышчанскага раёна, з 25 снежня 1962 года ў Гарадоцкім раёне. 8 красавіка 2004 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Мяжанскага сельсавета[1].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 8 вёсак: Альгова, Вішнёўка, Зайкава, Лёшкава Сяло, Мядзведзева, Палова, Рудакова, Сцяпанавічы.

Зноскі

  1. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Гарадоцкага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2004 годзе
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Езярышчанскага раёна
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Мяжанскага раёна