wd wp Пошук:

Задуброўскі сельсавет

Задубро́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Віцебскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Задуброўе.

Гісторыя

Утвораны 6 кастрычніка 1981 года ў складзе Віцебскага раёна Віцебскай вобласці БССР з часткі Суражскага пассавета з цэнтрам у вёсцы Задуброўе ў складзе 30 населеных пунктаў (Арэшанкі, Аўтушкава, Белікі, Ботанічы, Вялікая Любшчына, Гара, Гунчанкі, Задуброўе, Засценкі, Зэздрына, Іванькова, Каменка, Кароўка, Краскі, Краўцова, Крупадзёры, Лазаватка, Лямніца, Малая Любшчына, Пенклавічы, Пруднікі, Прысушына, Рыбакі, Салавічы, Слабада, Татарскія, Трушчы, Храпальна, Церахова і Шавуры)[1]. 13 верасня 2016 года скасавана вёска Церахова[2].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1253 чалавекі[3], з іх 89,8 % — беларусы, 8,0 % — рускія, 1,0 % — украінцы[4].

Населеныя пункты

  1. Арэшанкі
  2. Аўтушкава
  3. Белікі
  4. Ботанічы
  5. Вялікая Любшчына
  6. Гара
  7. Гунчанкі
  8. Задуброўе
  9. Засценкі
  10. Іванькова
  11. Каменка
  12. Кароўка
  13. Краскі
  14. Краўцова
  15. Крупадзёры
  16. Лазаватка
  17. Лямніца
  18. Малая Любшчына
  19. Пенклавічы
  20. Пруднікі
  21. Прысушына
  22. Рыбакі
  23. Салавічы
  24. Слабада
  25. Трушчы
  26. Храпальна
  27. Шавуры

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 6 кастрычніка 1981 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1981, № 31 (1693).
  2. Решение Витебского районного Совета депутатов от 13 сентября 2016 г. № 120 Об упразднении сельских населенных пунктов Витебского района
  3. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Задуброўскі сельсавет
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1981 годзе