wd wp Пошук:

Загар

Жанчына загарае на пляжы

Загар[1] — пацямненне колеру скуры пад уздзеяннем ультрафіялетавага выпраменьвання, з прычыны якога ў эпідэрмісе скуры адкладваецца пігмент меланін.

Клеткі глыбокага слоя эпідэрмісу выпрацоўваюць і назапашваюць меланін — пігмент, які вызначае колер скуры. Пад уплывам сонечнага выпраменьвання ўтварэнне меланіну павялічваецца, таму пры загары наша скура цямнее.

Загар развіваецца паступова пасля паўторнага апраменьвання невялікай інтэнсіўнасці. Найбольш інтэнсіўны і ўстойлівы загар ўзнікае пасля працяглага знаходжання на сонцы, што часта шкодна адбіваецца на стане здароўя (нервовай, сардэчна-сасудзістай і інш. сістэмах).

Зноскі

  1. Напісанне Загар ў адпаведнасці з Тлумачальным слоўнікам беларускай літаратурнай мовы. Мн.:БелЭн, 2002, С.208.
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Скура
Катэгорыя·Фізіялогія
Катэгорыя·Ультрафіялетавае выпраменьванне
Катэгорыя·Лета
Катэгорыя·Дэрматалогія