wd wp Пошук:

Завулак Грыўцова

Завулак Грыўцова — завулак у Адміралцейскім раёне Санкт-Пецярбурга. Праходзіць ад набярэжнай ракі Мойкі да Сянной плошчы.

20 жніўня 1739 года было прысвоена найменне Малая Сарская вуліца; назва звязана з тым, што вуліца з’яўлялася пачаткам дарогі ў Царскае Сяло. З 1772 года называлася Конны завулак — па конных пляцоўках на Сянной плошчы, дзе гандлявалі коньмі.

У 1778 годзе частка вуліцы на ўчастку ад ракі Мойкі да ракі Крывушы была перайменавана ў Дзямідаў завулак, па прозвішчы ўладальніка дамоў № 1 і 5 А. Г. Дзямідава. 16 красавіка 1887 года абодва завулкі былі аб’яднаны пад агульнай назвай Дзямідаў завулак.

Сучасную назву завулак атрымаў 15 снежня 1952 года, у гонар А. І. Грыўцова, ваеннага шафёра, удзельніка абароны Ленінграда, Героя Савецкага Саюза.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Вуліцы паводле алфавіта
Катэгорыя·Завулкі Санкт-Пецярбурга