wd wp Пошук:

Завод горнага воску

Завод горнага воску — беларускае прадпрыемства па вытворчасці шырокага асартыменту нафтахімічнай прадукцыі для розных галін прамысловасці ў г.п. Свіслач Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці.

Гісторыя

Гісторыя ААТ «Завод горнага воску» пачынаецца з 22 красавіка 1961 года, з моманту атрымання першай прадукцыі — тарфянога воску.

У 1971 годзе Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхніцы пры Савеце Міністраў СССР прыняў пастанову аб рэканструкцыі завода. У 1973 годзе быў збудованы цэх па выпуску тарфянога воску на аснове новай тэхналогіі, участак па атрыманні торфа шчолачнага рэагенту для свідравання, цэх па вытворчасці тэхналагічных змазак, корпус дасведчаных усталёвак.

У 1994 годзе вытворчасць тарфянога воску была спынена.

Да 1996 года завод меў статус дзяржаўнага прадпрыемства, а ў 1996 годзе завод ператвораны ў адкрытае акцыянернае таварыства.

22 студзеня 2010 года на ААТ «Завод горнага воску» адбыўся афіцыйны запуск цэха па вытворчасці парафіну нафтавага цвёрдага[1].

Дырэктары

Галерэя

Зноскі

  1. http://www.belwax.by/o-predpriyatii/istoriya-kompanii.html
  2. http://www.aif.by/timefree/history/torf_na_ves_zolota_vosk_iz_belarusi_shel_na_nuzhdy_aviacii_i_kosmosa
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Кампаніі паводле алфавіта
Катэгорыя·Прадпрыемствы Пухавіцкага раёна
Катэгорыя·Свіслач (Пухавіцкі раён)
Катэгорыя·Хімічныя і нафтахімічныя прадпрыемствы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кампаніі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·1961 год у Беларусі
Катэгорыя·Кампаніі, заснаваныя ў 1961 годзе