Заводскаслабо́дскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Завадская Слабада.
6 красавіка 1973 года цэнтр Хонаўскага сельсавета перанесены з вёскі Малое Хонава ў вёску Завадская Слабада, а сельсавет перайменаваны ў Заводскаслабодскі[1].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1218 чалавек[2], з іх 94,7 % — беларусы, 3,7 % — рускія, 0,7 % — украінцы, 0,7 % — армяне[3].
У склад сельсавета ўваходзіць 27 населеных пунктаў (2009 г.):
Населены пункт | Статус | Насельніцтва, 2007 | Гаспадаркі, 2007 | Насельніцтва, 2009[4] |
---|---|---|---|---|
Батунь | вёска | 35 | 17 | 33 |
Бокатаўка | вёска | 10 | 8 | 8 |
Будоўля | вёска | 30 | 18 | 32 |
Бярозавы | пасёлак | 5 | 2 | 8 |
Вялікае Хонава | вёска | 75 | 37 | 53 |
Дасовічы | вёска | 30 | 21 | 26 |
Дзядкі | вёска | 5 | 5 | 8 |
Дубраўка | вёска | 4 | 3 | 4 |
Жабін | пасёлак | 2 | 2 | 2 |
Забалацце | вёска | 13 | 12 | 9 |
Завадская Слабада | аграгарадок | 581 | 189 | 525 |
Зялёны | пасёлак | 3 | 3 | 2 |
Каменка | вёска | 12 | 9 | 4 |
Коцні | вёска | 59 | 25 | 49 |
Маліннік | вёска | 17 | 9 | 11 |
Малое Хонава | вёска | 35 | 15 | 28 |
Незаўка | вёска | 31 | 24 | 31 |
Новая Культура | вёска | 0 | 0 | 2 |
Падброддзе | вёска | 11 | 8 | 14 |
Падбярэззе | вёска | 7 | 5 | 3 |
Палявы | пасёлак | 14 | 5 | 7 |
Паплаўшчына | вёска | 32 | 21 | 37 |
Пярсцілы | вёска | 3 | 2 | 15 |
Рэпішча | вёска | 378 | 138 | 279 |
Сініншчына | вёска | 7 | 3 | 8 |
Старына | вёска | 6 | 4 | 5 |
Чарнабель | вёска | 20 | 7 | 15 |
Гарадок | вёска | 2 | 1 | - |
Загрэззе | вёска | 4 | 3 | - |
Скасаваныя населеныя пункты на тэрыторыі сельсавета: