wd wp Пошук:

Заастравецкі сельсавет

Заастраве́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Клецкага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Заастравечча.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Заастровіцкі сельсавет у складзе Клецкага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Заастровічы. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Мінскай вобласці. 24 жніўня 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Старасельскага сельсавета, у склад Морацкага сельсавета перададзены вёскі Комлеўшчына, Смалічы і Урведзь[1]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Нясвіжскага раёна, з 30 ліпеня 1966 года ў складзе адноўленага Клецкага раёна. 5 сакавіка 1981 года цэнтр сельсавета перайменаваны ў Заастравечча, а сельсавет у Заастравецкі. 30 кастрычніка 2009 года ў склад Грыцэвіцкага сельсавета перададзены населеныя пункты Арэшніца, Драбаўшчына і Чаша[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (7 населеных пунктаў) — 2940 чалавек[3], з іх 97,1 % — беларусы[4].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 жніўня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.
  2. Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Об изменении административно-территориального устройства Минской области Архівавана 25 кастрычніка 2020.
  3. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Нясвіжскага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Заастравецкі сельсавет