Жэрар Дуфэ (фр.: Gerard Douffet; 6 жніўня 1594, Льеж — 1660, Льеж) — фламандскі жывапісец. Вучань Рубенса.
Дуфэ — заснавальнік льежскай школы. У 1614—1625 гадах здзейсніў падарожжа ў Італію, дзе зазнаў уплыў Караваджа. У 1634 годзе прыняты на службу да Фердынанда Баварскага. Дуфэ пісаў пераважна рэлігійныя карціны. У яго позніх творах праявіліся рысы класіцызму.