Vita Karoli Magni («Жыццё Карла Вялікага») — біяграфія Карла Вялікага, караля франкаў і імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі, напісаная Эйнхардам[1].
Гісторыкі традыцыйна лічаць гэту працу першым прыкладам біяграфіі еўрапейскага караля. Аўтар імкнуўся пераймаць стыль старажытнарымскага біёграфа Светонія, аўтара працы «Жыццё дванаццаці цэзараў». Біяграфіі Карла напісана ў першую чаргу па ўзоры біяграфіі імператара Аўгуста, першага імператара Рымскай імперыі[2].
«Жыццё Карла Вялікага» складаецца з шэрагу буйных раздзелаў, у першым з якіх апісваюцца войны і знешняя палітыка Карла, а ў другім — яго прыватнае жыццё; другі раздзел заканчваецца апавяданнем пра апошнія дні імператара, яго смерць і пахаванне.
Дакладная дата напісання працы невядомая. Кніга была напісана пасля смерці Карла ў 814 годзе, часам напісання звычайна лічыцца перыяд з 817 па 833 гады, у кіраванне караля Людовіка Набожнага[3].
На працягу ўсяго Сярэднявечча праца Эйнхарда была асноўнай крыніцай пра часы Карла Вялікага, аднак надзейнасць шматлікіх фактаў, асветленых у ёй, знаходзіцца пад вялікім сумневам, паколькі ў біяграфіі адлюстраваны толькі станоўчыя (і не абавязкова былыя такімі ў рэчаіснасці) факты і ўчынкі імператара. Паводле меркавання шматлікіх гісторыкаў, многія факты і падзеі ў працы або скажоны, або проста не згаданы. Тым не менш, нават з улікам вельмі верагоднага адыходу ад ісціны гэта праца з’яўляецца найкаштоўнай гістарычнай крыніцай па гісторыі і культуры Ранняга Сярэднявечча[4].