wd wp Пошук:

Жытлінскі сельсавет

Жы́тлінскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр сельсавета — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Хадакі. Колькасць двароў — 621, колькасць жыхароў — 1479.

Старшыня — Свібовіч Пётр Андрэевіч[1], кіраўнік спраў — Шымчук Наталля Леанідаўна[1].

Гісторыя

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Косаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Жытлін. З 20 верасня 1947 года ў складзе Івацэвіцкага раёна, з 25 снежня 1962 года — Бярозаўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — адноўленага Івацэвіцкага раёна. 2 сакавіка 1981 года ў склад сельсавета з Яглевіцкага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (вёскі Воля, Зыбайлы, Сярадава, Яблонка і хутар Зацішша)[2]. 26 чэрвеня 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Козіцкага сельсавета (аграгарадок Вулька Аброўская і вёска Козікі)[3].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (8 населеных пунктаў) — 1379 чалавек[4], з іх 93,5 % — беларусы, 3,0 % — рускія, 2,6 % — украінцы[5].

Зноскі

  1. 1 2 Сайт раённай адміністрацыі Архівавана 15 кастрычніка 2020.
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 2 сакавіка 1981 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1981, № 20 (1682).
  3. Решение Брестского областного Совета депутатов от 26 июня 2013 г. № 288 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Ивацевичского района Брестской области (руск.)
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Катэгорыя·Жытлінскі сельсавет
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Бярозаўскага раёна