wd wp Пошук:

Жыгманд Ракацы

Жы́гманд Ра́кацы (венг.: Rákóczi Zsigmond; 1544 — 5 снежня 1608) — першы трансільванскі князь з венгерскага кальвінісцкага роду Ракацы (1607—1608). Сын Янаша Ракацы.

Біяграфія

Паходзіў са знатнай венгерскай дваранскай сям’і Ракацы. У 1605 г. Жыгманд Ракацы быў прызначаны губернатарам Трансільваніі і стаў кіраваць палітыкай ад імя трансільванскага князя Стэфана (Іштвана) Бочкаі.

29 снежня 1606 г. раптам сканаў трансільванскі князь Іштван Бочкаі (1605—1606). На вакантны княжацкі прастол сталі прэтэндаваць яго намеснік Жыгманд Ракацы, Валянцін Другет і Габрыэль Батары. У лютым 1607 г. Жыгімонт Ракацы на сходзе знаці быў выбраны новым князем Трансільваніі. Абранне Жыгімонта Ракацы выклікала незадаволенасць Асманскай імперыі, у васальнай залежнасці ад якой знаходзілася Трансільванія. У сакавіку 1608 г. Жыгімонт Ракацы быў зрынуты з княжацкага прастола паўсталымі гайдукамі, якія пасадзілі на прастол Габрыэля Батары.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119185148 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 16 кастрычніка 2015.
  2. Prince of Transylvania Rákóczi Zsigmond // Faceted Application of Subject Terminology Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Zygmunt Rakoczy // MAK
  4. Sigismund Rákóczi // https://pantheon.world/profile/person/Sigismund_Rákóczi Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура

Папярэднік:
Іштван Бочкаі
Князь Трансільваніі
16071608
Пераемнік:
Габрыэль Батары
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Ракацы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў медзье Боршад-Абауй-Земплен
Катэгорыя·Памерлі 5 снежня
Катэгорыя·Кіраўнікі Трансільваніі
Катэгорыя·Памерлі ў 1608 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў медзье Боршад-Абауй-Земплен
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1544 годзе
Катэгорыя·Губернатары Трансільваніі
Катэгорыя·Род Ракацы