wd wp Пошук:

Жуль Ардуэн-Мансар

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мансар. Жуль Ардуэн-Мансар (фр.: Jules Hardouin-Mansart, народжаны Жуль Ардуэн; 16461708) — французскі дойлід, прыдворны архітэктар Людовіка XIV, траюрадны пляменнік Франсуа Мансара, адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў стылю барока ў французскай архітэктуры.

Біяграфія

Сабор Дому Інвалідаў

Жуль Ардуэн нарадзіўся 16 красавіка 1646 года ў Марлі. Вучыўся дойлідству ў Лібераля Бруана — архітэктара, вядомага стварэннем Гатэля інвалідаў у Парыжы. Акрамя таго, Жуль атрымаў у спадчыну калекцыю планаў і чарцяжоў свайго знакамітага стрыечнага дзеда Ф. Мансара. Заадно ўзяў сабе і яго прозвішча, якое стала моцнай гандлёвай маркай.

Кар’еру самастойнага архітэктара Ардуэн-Мансар пачаў з праекта палаца дэ Кланьі для мадам дэ Мантэспан. Праца была заўважана пры двары, што дапамагло маладому дойліду пайсці ўгару. Службу пры двары Людовіка XIV Жуль пачаў з праекта па пашырэнні палаца ў Сен-Жэрмен-ан-Ле, затым завяршыў будаўніцтва Вялікага Трыянона і першай каралеўскай царквы Нотр-Дам (Царква Багародзіцы) у Версалі. Самымі вядомымі тварэннямі Ардуэн-Мансара сталі такія парыжскія славутасці, як Сабор Дому інвалідаў (1693—1706), а таксама комплексы плошча Перамог (пач. у 1684 г.) і Вандомская плошча (пач. у 1698 г.).

Архітэктар сканаў 11 мая 1708 г.

У гонар Ардуэн-Мансара названы кратар на Меркурыі.

Бібліяграфія

Зноскі

  1. 1 2 RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  2. Jules Hardouin Mansart // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Ардуэн-Мансар Жюль // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1970. — Т. 2 : Ангола — Барзас. — С. 185. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Jules Hardouin-Mansart // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Парыжы
Катэгорыя·Памерлі 11 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1646 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Людовік XIV
Катэгорыя·Архітэктары Францыі
Катэгорыя·Архітэктары барока
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1708 годзе