wd wp Пошук:

Жмых

Жмых з пладоў грэцкага арэха

Жмых — пабочны прадукт пасля выціскання алею прэсаваннем з насення алейных культур (сланечніка, рапсу, соі, лёну, аніса і інш.). Ужывалі як дэсерт або лёгкую закуску[1]. У Непале жмых грэцкага арэха выкарыстоўваюць у кулінарных мэтах, таксама прыкладваюць да лба пры галаўных болях.[2] У некаторых рэгіёнах выкарыстоўваюць як кацельнае паліва, для чаго жмых цалкам падыходзіць, таксама зніжае кошт атрыманай энергіі.[3]

Пабочны прадукт пасля экстрагавання алею растваральнікамі называецца шротам. Тлушчу ў жмыху — 7-10 %, у шроце — 2,5 %.

Ужываецца як дадатак у корм жывёлам. Рыбакі выкарыстоўваюць жмых як прынаду для рыб.

Зноскі

  1. Котляревський І. Енеїда / ком. О. Ставицького; мал. А. Базилевича. — Київ: Радянська школа, 1989.
  2. Manandhar, Narayan P (April 1, 2002).
  3. Clay, Jason W (January 1, 2004).
Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Корм
Катэгорыя·Украінская кухня