wd wp Пошук:

Жлобінская вяслярная база

Жлобінская вяслярная база

Жлобінская вяслярная база заснаваная ў 2010 годзе ў горадзе Жлобін. Агульная плошча 2418 м². Уваходзіць у склад Цэнтра алімпійскага рэзерву па хакеі з шайбай і плаванні. Праводзяцца вучэбна-трэніровачныя заняткі па акадэмічным веславанні, веславанні на байдарках і каноэ. Маюцца трэнажорная і спецыялізаваная залы, медыцынскі цэнтр, дзе вядзецца кантроль за фізічным станам спартсменаў, і элінг на 40 лодак. Побач з базай пабудаваны трэніровачны вяслярны канал, які злучаецца з р. Дняпро. Ажыцяўляецца пракат катамаранаў.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·З’явіліся ў 2010 годзе
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Жлобіна
Катэгорыя·2010 год у Беларусі
Катэгорыя·Спорт у Жлобіне
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вяслярныя каналы Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0