wd wp Пошук:

Жарновец мяцёлчаты

Жарновец мяцёлчаты[3], Мятліца[4] (Cytisus scoparius), — куст 50-200 см вышыней з трайчатым ніжнім і суцэльным верхнім лісцем. Галіны парасткападобныя, кантаваныя, голыя, на час плоданашэння амаль бязлісцевыя. Кветкі на доўгіх ножках, адзінкавыя ў пазухах лісця, светла-жоўтыя. Цвіце ў маі — пачатку чэрвеня.

Расце на раўніне, часткова ў перадгор’і.

Значэнне і выкарыстанне

Фармакалагічныя ўласцівасці

У зялёных частках і ў насенні расліны ўтрымліваецца да 1 % алкалоіду спартэіну, што ўжываецца як слабы мачагонны сродак пры праблемах сэрца.

Прэпараты з жарноўцу ўжываюць пры лячэнні сэрца і нырак.

Дэкаратыўныя ўласцівасці

Жарновец мяцёлчаты культывуецца ў парках Украіны. Ён досыць марозаўстойлівы, святлалюбны, сярэдне патрабавальны да ўрадлівасці глеб, у першыя гады расце хутка. Добра размнажаецца насеннем. Прыдатны для дэкаратыўных, курцінных пасадак у парках, садах і на лужках у зялёных зонах[5].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 118. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. З. Верас, Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік, Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра. Вiльня, Субач 2, 1924
  5. Бродович Т. М., Бродович М. М. Атлас дерев та кущів заходу України. — Львів: Вища школа, 1973. — С. 160—161.
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Матыльковыя
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта