Жар (руск.: Жарь) — вёска ў Смаленскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Касплянскага сельскага паселішча. Насельніцтва — 5 жыхароў (2007).
Размешчана ў заходняй частцы вобласці за 33 км на паўночны захад ад Смаленска, за 4 км на паўночны захад ад аўтадарогі 66К11 Смаленск — Невель, на беразе ракі Мячынскі. За 16 км на поўдзень ад вёскі знаходзіцца чыгуначная станцыя Леляквінская на лініі Смаленск — Віцебск.
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.
У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была акупавана нямецкімі войскамі ў ліпені 1941 года, вызвалена ў верасні 1943 года[1].