wd wp Пошук:

Жан дэ Бандоль

Жан Бандоль (фр.: Jan Bondol таксама фр.: Jan van Bondol або фр.: Jan Baudolf; каля 1340, Бругэ — каля 1400) — фламандскі жывапісец і мініяцюрыст. У Францыі быў вядомы як Жан дэ Бандоль, Жан дэ Бругэ або Энэкен з Бругэ. Лічыцца першым прадстаўніком старанідэрландскай школы жывапісу.

Біяграфія

Бандоль нарадзіўся ў Бругэ. З 1368 па 1381 год працаваў пры двары французскага караля Карла V як мініяцюрыст і мастак-карданьер. Стварыў эскізы для цыкла шпалер (1376—1379) са сцэнамі з Апакаліпсісу для герцага Людовіка Анжуйскага, перапрацаваўшы мініяцюры з рукапісных «Каментароў да Апакаліпсісу» (X стагоддзе) Беатуса з Льебаны. Ілюстраваў Вульгату, паднесеную Карлу V яго камер-юнкерам Жанам дэ Вадэтарам.

Бондоль быў адным з першых мастакоў інтэрнацыянальнай готыкі з яе імкненнем да элегантнасці, любоўнай увагай да дэталяў і імкнення да больш рэалістычнай выявы пейзажа і чалавека.

Зноскі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1340 годзе
Катэгорыя·Асобы, чыя дата нараджэння не вызначана
Катэгорыя·Мастакі Францыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1400 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бругэ
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы, чыя дата смерці не вызначана