wd wp Пошук:

Жан Рашфор

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Рашфор. Жан Рашфор (фр.: Jean Rochefort; 29 красавіка 1930, Парыж, Францыя — 9 кастрычніка 2017) — французскі акцёр. Рашфор вучыўся ў Гарадской кансерваторыі Нанта, у Драматычным цэнтры і ў Вышэйшай нацыянальнай кансерваторыі драматычнага мастацтва. У 1949 годзе ён з’явіўся на парыжскай тэатральнай сцэне, у прыватнасці ў Нацыянальным папулярным тэатры. Рашфор таксама працаваў на тэлебачанні, а яго кінадэбют адбыўся ў 1958 годзе. Рашфор здымаўся пераважна ў камедыях. У 1977 годзе атрымаў прэмію Сезар за галоўную ролю ў фільме «Краб-барабаншчык».

Фільмы

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #124112676 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.
  2. 1 2 https://www.lemonde.fr/disparitions/article/2017/10/09/jean-rochefort-acteur-inoubliable-d-un-elephant-ca-trompe-enormement-est-mort_5198317_3382.html
  3. Jean Rochefort // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. https://www.lemonde.fr/cinema/article/2017/10/09/l-acteur-jean-rochefort-est-mort-a-87-ans_5198241_3476.html
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Акцёры Францыі
Катэгорыя·Кавалеры французскага ордэна Сельскагаспадарчых заслуг
Катэгорыя·Памерлі ў 2017 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Сезар» найлепшаму акцёру
Катэгорыя·Акцёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Парыжы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 9 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя ў Іль-дэ-Франс
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Сезар»
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 красавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1930 годзе