wd wp Пошук:

Жан Дзювэ

Жан Дзювэ (фр. Jean Duvet; 1485, Дыжон ці Лангр, Францыя — пасля 1562, Лангр, Францыя) — французскі ювелір і першы значны французскі гравёр, дэкаратар каралеўскіх свят, медальер і эмальер. Атаясамліваецца некаторымі мастацтвазнаўцамі з Жанам Дзювэ (па мянушцы Дро) з Дыжона, які правёў шаснаццаць гадоў у Жэневе.

Біяграфія

Жан Дзювэ нарадзіўся ў Дыжоне (іншая версія — у Лангры) у сям’і ювеліра ў 1485 годзе. Стаў майстрам гільдыі ювеліраў Дыжона ў 1509 годзе і, магчыма, падарожнічаў па Італіі каля 1519 года. Дакументальна гэта не пацверджана, з’яўляецца лагічным заключэннем з яго гравюр, якія паказваюць значны італьянскі ўплыў. Яго першая датаваная праца — «Дабравешчанне» 1520 года, хоць некаторыя іншыя працы, верагодна, былі выкананы раней. «Дабравешчанне» выканана ў італьянскім стылі. Гравюра «Суд Саламона» не датаваная, але, верагодна, з’яўляецца больш ранняй працай, заснаванай на знаёмстве з карцінамі Рафаэля і італьянскімі гравюрамі. Існуе здагадка, што яго знаёмства з італьянскім стылем было атрымана не ў выніку непасрэднага знаёмства з Італіяй, а пры дапамозе гравюр, кніг і іншыя аб’ектаў, якія апынуліся воляй абставін у Францыі.

Жан Дзювэ пражываў у правінцыі, але быў прызначаны прыдворным ювелірам французскіх каралёў Францішка I і Генрыха II. Першае з гэтых прызначэнняў адбылося з нагоды візіту караля ў 1521 годзе ў Лангр, дзе жыў Дзювэ. Мастак быў уцягнуты ў стварэнне дэкарацый для каралеўскага візіту і арганізацыю ўрачыстай сустрэчы. Да наступнага каралеўскага візіту, у 1533 годзе, ён зноў быў прызначаны адказным за ўрачыстасці і дэкарацыі. Уплыў падобнага досведу быў выяўлены мастацтвазнаўцамі ў яго гравюрах. Ювелірных работ мастака не выяўлена, хаця яны неаднаразова згадваюцца ў дакументах.

Жан Дзювэ памёр, верагодна, у Лангры, пасля 1562 года, калі ён згадваецца як прысутны на паседжанні гарадской рады, хоць некаторыя мастацтвазнаўцы даюць сваю дату смерці — 1561 год, а мастацтвазнаўца Marqusee сцвярджае, што няма ніякіх канкрэтных дакументаў пра жыццё мастака. пасля 1556 года. Яго апошняя праца датавана 1555 годам. Мастак быў, верагодна, памерлым да 1570 года.

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Jean Duvet // British Museum person-institution thesaurus Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118888358 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  4. RKDartists Праверана 1 ліпеня 2020.
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Памерлі ў дэпартаменце Верхняя Марна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў дэпартаменце Верхняя Марна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дыжоне
Катэгорыя·Памерлі ў 1561 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1485 годзе
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных