Жан-Лу Жак Мары Крецьен (фр. Jean-Loup Jacques Marie Chrétien) (нар. 20 жніўня 1938 г., Ла-Рашэль) — французскі касманаўт, брыгадны генерал, Герой Савецкага Саюза (1982).
Першы грамадзянін Францыі, які здзейсніў палёт у космас. Палёты на савецкім касмічным караблі «Саюз Т-6» і арбітальнай станцыі «Салют-7» (чэрвень — ліпень 1982 г.), а таксама на «Саюз ТМ-7» (ўзлёт) і «Саюз ТМ-6» (пасадка) і арбітальным комплексе «Мір» (лістапад — снежань 1988 г.).
Ва ўзброеных сілах Францыі з 1959 года. У 1961 годзе скончыў Французскую паветраную акадэмію.
Жан-Лу Крэцьен на сайце «Героі краіны»
Тэмы гэтай старонкі (14):