Жан-Леон Жэром (фр.: Jean-Léon Gérôme; 11 мая 1824, Везуль, дэпартамент Верхняй Соны — 10 студзеня 1904, Парыж) — французскі мастак, прадстаўнік акадэмізму. Праславіўся карцінамі разнастайнага зместу, якія пераважна паказвалі побыт антычнага свету і Усходу.