wd wp Пошук:

Жанры ігравога кіно

Жа́нры іграво́га кіно́ — групы твораў ігравога кіно, якія выдзяляюцца на аснове падобных рысаў іх унутранай будовы.

Жанры ігравога кіно не маюць выразных межаў, якія звычайна расплывістыя, і розныя жанры могуць бесперапынна пераходзіць адзін у іншы, злучацца і падзяляцца. Кожны жанр, у сваю чаргу, можа падзяляцца на некалькі паджанраў. У выніку адзін і той жа фільм можна аднесці да некалькіх жанравых груп.

Прыкладамі жанру можна даць трагедыю, камедыю, драму, трылер.

Вызначэнне жанру

Жанр — гістарычна складзенае ўнутранае раздзяленне ва ўсіх відах мастацтва. У кожным з відаў мастацтва дзяленне на жанры мае свае асаблівасці і не супадае з іншымі відамі. Тым не менш, канчатковага вызначэння тэрміна «жанр» няма, і паняцці «род», «від», «разнавіднасць» часта ўжываюцца як яго сінонімы. Пры гэтым для кожнага з відаў мастацтва характэрна змяненне набору жанраў адпаведна з эпохай.

Літаратура

Вялікая савецкая энцыклапедыя:

Энцыклапедыі:

Артыкулы:

Кнігі:

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Жанры кіно
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Тэорыя кіно