wd wp Пошук:

Жанна Пакен

Жанна Пакен (фр. Jeanne Paquin, 1869 — 1936) — французская мастачка-мадэльер, вядомая сучасным і інавацыйным дызайнам. Яна была адной з першых жанчын-куцюр’е і адным з піянераў сучаснага моднага бізнесу.

Біяграфія

Жанна Пакен, народжаная Жанна Мары-Шарлот Бекерс, нарадзілася ў 1869 годзе ў Сен-Дэні, паўночным прыгарадзе Парыжа, у сям’і лекара. Яшчэ падлеткам пачала вывучаць швейную справу ў невялікім атэлье, а праз некалькі гадоў яна атрымала месца ў доме моды «Руф», дзе прайшла шлях ад майстрыхі да галоўнай краўчыхі, якая ўзначальвала атэлье.

У лютым 1891 года Жанна выйшла замуж за Ісідора Рэнэ Жакоба Пакена, з якім стварыла ў Парыжы ў 1891 годзе дом высокай моды Paquin, які праіснаваў да 1956 года і меў асаблівую вядомасць і рэпутацыю ў першай трэці XX стагоддзя. Жанна была галоўным дызайнерам, а яе муж кіраваў бізнэсам, займаўся адміністрацыйнымі справамі фірмы, працаваў з кліентамі.

У 1898 годзе яны адкрылі філіял свайго Дома моды ў Лондане, затым у 1912 годзе ў Буэнас-Айрэсе і ў Нью-Ёрку, а таксама ў 1914 годзе ў Мадрыдзе. Філіял знакамітага House of Paquin у Нью-Ёрку на Пятай авеню спецыялізаваўся на футры. Сярод яе кліентак з’явіліся прадстаўніцы арыстакратычных і манархічных сем’яў. Пасля смерці мужа ў 1907 годзе Жанна Пакен кіравала бізнесам разам са сваёй сям’ёй да 1920 года. Паміж 1912 і 1920 гадамі Пакен стварала калекцыі адзення для актыўных жанчын. У 1913 годзе яна першай з жанчын-мадэльераў атрымала ордэн Ганаровага легіёна.

Яна стварыла шэраг касцюмаў па эскізах Лявона Бакста і Поля Ірыба. Асабліва знакамітай стала калекцыя «Танга» (1914).

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119047195 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 жніўня 2015.
  2. Jeanne Paquin // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Léonore database — ministère de la Culture.
  4. Jeanne Paquin // Faceted Application of Subject Terminology Праверана 9 кастрычніка 2017.
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1936 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1869 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Францыі
Катэгорыя·Памерлі 28 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 чэрвеня