wd wp Пошук:

Жанна Мікалаеўна Мішур

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мішур. Жанна Мікалаеўна Мішур (24 сакавіка 1962, г. Бабруйск) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Біяграфія

Нарадзілася 24 сакавіка 1962 года ў г. Бабруйску.

Скончыла Мазырскі дзяржаўны педагагічны інстытут, настаўнік матэматыкі.

Працавала старшай піянерважатай у сярэдняй школе № 20 г. Бабруйска; выкладчыкам матэматыкі Бабруйскага сярэдняга прафесіянальна-тэхнічнага вучылішча № 142; настаўнікам матэматыкі ў сярэдняй школе № 28 г. Бабруйска; намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце ў сярэдняй школе № 24 г. Бабруйска; намеснікам дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце школы-інтэрната для слабых на слых дзяцей Ленінскага раённага аддзела адукацыі г. Бабруйска; намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце ў сярэдняй школе № 24 г. Бабруйска; дырэктарам дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 30 г. Бабруйска».

З’яўлялася дэпутатам Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць пятага склікання і Бабруйскага гарадскога Савета дэпутатаў дваццаць шостага склікання.

У 20122016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Узнагароды

Узнагароджана граматай упраўлення адукацыі Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта, ганаровымі граматамі аддзела адукацыі Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта, Бабруйскага гарадскога Савета дэпутатаў, адміністрацыі Першамайскага раёна г. Бабруйска, аддзела адукацыі адміністрацыі Першамайскага раёна.

Асабістае жыццё

Замужам, мае дачку.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання
Катэгорыя·Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 26-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1962 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І. П. Шамякіна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Дэпутаты Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў 25-га склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бабруйску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Дэпутаты Бабруйскага гарадскога Савета дэпутатаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы