wd wp Пошук:

Жак Польж

Жак Польж (фр.: Jacques PolgeJacques Polge, 14 чэрвеня 1943, Ваклюз) — французскі парфумер, стваральнік водараў для Chanel.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Ваклюзе (Францыя) 14 чэрвеня 1943 года.

З дзяцінства выяўляў цікавасць да англійскай мовы, любіў літаратуру. Атрымаў вышэйшую адукацыю на факультэце англійскай філалогіі ва ўніверсітэце Экс-ан-Праванса.

Але, скончыўшы навучанне, зразумеў, што больш за ўсё хоча быць парфумерам і паступіў у знакамітую парфумерную школу Roure. Скончыўшы навучанне ў Roure, два гады правеў у Нью-Ёрку, па вяртанні ў Парыж, нейкі час працаваў у парфумернай кампаніі Roure-Bertrand-Dupont, паспяхова супрацоўнічаў з вядомымі брэндамі Yves Saint Laurent, Tiffany, Ungaro.

З 1978 года па люты 2015 года працаваў парфумерам дому Chanel[1].

Першы водар Antaeus “en:Antaeus (perfume))”)(англ.) бел. стварыў для Chanel ў 1981 годзе.

Мае сына Аліўе Польжа (1974 г.н.).

Водары, створаныя Жакам Польжам

Зноскі

  1. Meet Olivier Polge, Chanel’s New Fragrance Creator
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў дэпартаменце Ваклюз
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ваклюзе
Катэгорыя·Парфумеры
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1943 годзе