wd wp Пошук:

Жак Дзютрон

Жак Дзютрон (фр.: Jacques Dutronc; 28 красавіка 1943, Парыж, Францыя) — французскі рок-музыкант і кінаакцёр, папулярны ў 1960-х — 1970-х гадах. Выконваў песні на стыку французскага попа, гаражнага року і псіхадэлічнага року. Лаўрэат прэміі «Сезар» (1992) за ролю Вінцэнта Ван Гога ў аднайменным біяграфічным фільме Марыса Піялы.

Згодна з All Music Guide, Дзютрон з’яўляецца «адным з самых папулярных выканаўцаў у франкамоўным свеце», хоць ён «застаецца малавядомым у ангельскамоўных краінах». У 1991 годзе яго сінгл «Il est cinq heures, Paris s’éveille» (1968) быў прызнаны найлепшым франкамоўным сінглам усіх часоў па апытанні музычных крытыкаў.

Пачаў сольную кар’еру ў 1966 годзе, доўгі час (да 1975 года) супрацоўнічаў з паэтам Жакам Ланцманам. З 1973 года пачаў акцёрскую кар’еру. Таксама пісаў песні для іншых выканаўцаў. Песні Дзютрона ў розны час выконваліся Ванэсай Парадзі, Mungo Jerry, Сільві Вартан, Сержам Генсбурам і іншымі.

Жонка — спявачка Франсуаза Ардзі. Сын Тама — гітарыст.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #123789222 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 4 мая 2014.
  2. Jacques Dutronc // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #123789222 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Парыжы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі ліцэя Кандарсэ
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Сезар» найлепшаму акцёру
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 красавіка
Катэгорыя·Акцёры Францыі
Катэгорыя·Музыканты Францыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1943 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных