wd wp Пошук:

Жакаўскае возера

Жа́каўскае — возера ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Дабрылаўка, за 15 км на поўнач ад горада Глыбокае, за 0,9 км на паўночны ўсход ад вёскі Кур’янава (нежылая[2]), на ўскраіне забалочанага лесу.

Плошча паверхні 0,15 км². Даўжыня 0,6 км, найбольшая шырыня 0,42 км. Даўжыня берагавой лініі 1,62 км. Плошча вадазбору 3 км².

Катлавіна круглаватай формы. Схілы катлавіны невыразныя. Берагі нізкія, на поўначы і паўднёвым усходзе сплавінныя. Вакол возера забалочаная пойма. На захадзе з возера выцякае каналізаваны ручай у раку Дабрылаўка.

Зноскі

  1. Ліст карты N35-32. Выданне 1980 г. Адпавядае стану мясцовасці на 1983 г. Архівавана 1 мая 2013.
  2. Республика Беларусь. Витебская область. Глубокский район: карта. — Мн.: Белкартография, 2012. — 3 000 экз. (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Азёры Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Азёры Глыбоцкага раёна