wd wp Пошук:

Еўфроній

Талерка са сцэнай: Сатыр пераследуе менаду. 51-500 гг. да н.э. Луўр
Кілік са сцэнай:Бітва Геракла з Герыёнам, Дзяржаўны антычны збор

Еўфроній (стар.-грэч.: Ευφρόνιος) — старажытнагрэчаскі атычны вазапісец і ганчар канца VI — пачатку V стагоддзя да н.э., найбуйнейшы прадстаўнік «строгага стылю» і групы вазапісцаў-піянераў.

Магчыма, пачынаў працаваць у чорнафігурнай тэхніцы. У роспісах (з міфалагічнымі і жанравымі сюжэтамі) імкнуўся да перадачы складаных рухаў. Творы: кілікі «Бітва Геракла з Герыёнам», «Вершнік» (абодва — Дзяржаўны антычны збор, Мюнхен), кратар «Барацьба Геракла з Антэем», «Псіктар з гетэрамі» (Эрмітаж, Санкт-Пецярбург) і інш. Магчыма, Еўфроній — аўтар «Пелікі з ластаўкай».

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў V стагоддзі да н.э.
Катэгорыя·Вазапісцы Старажытнай Грэцыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў VI стагоддзі да н.э.
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных