wd wp Пошук:

Езуіцкі квартал і місіі Кордавы

Езуіцкі квартал і місіі Кордавы (ісп.: La Manzana Jesuítica y las Estancias de Córdoba) — помнік Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, які складаецца з дзвюх складовых частак:

Ансамбль рэдукцый (місій і фермаў) у наваколлях горада узвздзіўся езуітамі пачынаючы з сярэдзіны XVII стагоддзя. У 1767 годзе Карл III падпісаў указ аб выгнанні езуітаў з іспанскіх уладанняў і канфіскацыі іх уласнасці. У наступным годзе ўніверсітэт і школа перайшлі ў распараджэнне дзяржавы. Місіямі, аднак, да 1853 года кіравалі францысканцы, калі езуітам было дазволена вярнуцца ў Амерыку.

Кожная місія мае сваю царкву і комплекс будынкаў, вакол якіх вырасталі пасёлкі, такія як Альта-Грасія, найбліжэйшая да горада Кордава. Місія Сан-Ігнасіа не захавалася. Езуіцкі квартал і місіі часта наведваюцца турыстамі, якія вандруюць па маршруце «Дарога езуіцкіх місій» (ісп.: El Camino de las Estancias Jesuíticas).

Як унікальнае сведчанне асветніцкай дзейнасці езуітаў на тэрыторыі Лацінскай Амерыкі ў XVII—XVIII стст. езуіцкі квартал і місіі былі занесены ў 2000 годзе ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Сусветная спадчына ў Аргенціне
Катэгорыя·Архітэктура Аргенціны
Катэгорыя·Кордава (Аргенціна)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Ордэн езуітаў
Катэгорыя·Каталіцкія місіі