wd wp Пошук:

Хесус-Марыя

Хесус-Марыя (ісп.: Río Jesús María) — рака ў Коста-Рыцы. Бярэ пачатак на заходнім схіле гор Агуакатэ на вышыні каля 600 м, цячэ ў паўднёва-заходнім напрамку, упадае ў бухту Цівівэс заліва Нікоя. Даўжыня — 41 км. Асноўныя прытокі — рэкі Пайрэ (правы), Мачука (левы).

На рацэ ў сярэдзіне 1840-х быў пабудаваны каменны мост Пуэнтэ-дэ-лас-Дамас. Яго будаўніцтва фінансавалася на грошы багатых жанчын Коста-Рыкі: Далорэс Авеамуна — удавы кіраўніка ўрада Мануэля Фернандэса Чакона, яго залвіцы Херанімы Фернандэс Чакон — удавы кававага магната Марыяна Мантэалегрэ Бустамантэ і яго дачкі Магдаліны дэль Кастыльяа Вільягра — жонкі палітыка і прадпрымальніка Грэгорыё Эскалантэ Нава. Мост з’яўляўся часткай шашы Сан-ХасэПунтарэнас, па якой ажыццяўляўся экспарт кавы. Зараз — нацыянальны помнік.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Рэкі Коста-Рыкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96