wd wp Пошук:

Ежы Лявінскі

Ежы Мар’ян Лявінскі (2 студзеня 1930, Дзятлава3 мая 2022[2]) — каталіцкі царкоўны дзеяч, багаслоў, педагог.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Дзятлаве ў 1930 годзе. Разам з сям’ёй быў вывезены ў Сібір. Вышэйшую духоўную семінарыю скончыў у Сандаміры (Польшча), у тым жа горадзе 29 мая 1955 г. біскуп Ян Лорак(польск.) бел. удзяліў яму прэзбітэрскае пасвячэнне.

У савецкія часы ездзіў на душпастырскую працу ў Беларусь, Расію і Казахстан. Праз шэсць гадоў душпастырскага служэння быў накіраваны на вучобу ў Люблінскі каталіцкі ўніверсітэт, пасля заканчэння якога абараніў кандыдацкую дысертацыю па кананічным праве.

З 1968 па 1990 працаваў у дыяцэзіяльнай курыі ў Сандаміры. З пачатку існавання Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне быў яе выкладчыкам, некаторы час прэфектам.

З’яўляўся Ганаровым капеланам Яго Святасці, Грэміяльным канонікам Сандамірскага капітулу, Ганаровым канонікам Гродзенскага капітулу.

Памёр у Доме міласэрнасці ў Каменцы (Шчучынскі дэканат) у 2022 годзе. Пахаваны на на старых каталіцкіх могілках у Гродне[3].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 (unspecified title) Праверана 3 мая 2022.
  2. grodnensis.by
  3. catholic.by
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дзятлаве
Катэгорыя·Выпускнікі Люблінскага каталіцкага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў 2022 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Асобы, якія памерлі менш за год таму
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1930 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 студзеня
Катэгорыя·Пахаваныя ў Гродне
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў Шчучынскім раёне
Катэгорыя·Памерлі 3 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай